Памятнае
Памятнае — у Вялікім Княстве Літоўскім плата суду за выйграную справу, працэс. Незалежна ад значнасці выйгрышу, яго грашовай сумы і колькасці ўдзельнікаў, на карысць якіх вырашана справа, паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588. Памятнае раўнялася 4 грошам ад кожнага. Неабходна было плаціць памятнае пры сведчанні судом здзелак аб набыцці нерухомай маёмасці. Напрыклад, асоба, якая атрымлівала маёнтак, павінна была плаціць суддзі 4 грошы, падсудку — 2 грошы. За выпіску з кнігі дакумента аб гэтай здзелцы і прыкладанне да яго пячаткі плата спаганялася асобна.
Літаратура
правіць- Памятнае // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.