Пантары́фма — рыфма, заснаваная на сугучнасці не толькі канцавых, але і ўсіх словаў вершаваных радкоў:

Ой, кум куму ў агародчык вядзе,
Ой, кум куме агурочак дае.
(Народная песня)

Часцей за ўсё пантарыфма яднае не ўсе радкі вершаванага твора, а толькі некаторыя. Пры гэтым вершарады, як правіла, разбіваюцца графічна на некалькі радкоў, што яшчэ больш падкрэслівае асобныя рыфмы. Вось прыклад пантарыфмы ў вершы А. Куляшова «Над брацкай магілай»:

Там жаўцеюць
Прыгожыя
Краскі
За вёскай у лузе…
Там ржавеюць
Варожыя
Каскі,
Нібы ў Беларусі.

Да пантарыфмы звяртаюцца В. Вітка («Беларуская калыханка»), Р. Барадулін («Журба вясла») і іншыя беларускія паэты. Верш, цалкам напісаны з выкарыстаннем пантарыфмы, называецца пантарымам. Верш, у якім літарны склад вершаваных радкоў з'яўляецца парамі ідэнтычным, а розным ёсць толькі размяшчэнне словараздзелаў, называецца пантаграмай.

Літаратура правіць