Пані́клаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на поўдзень ад горада Полацк, за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Мяжно 2-е, у басейне ракі Тураўлянка.

Паніклае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,45 км
Шырыня 0,12 км
Плошча 0,03 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,7 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Паніклае (Беларусь)
Паніклае
Паніклае
Паніклае (Віцебская вобласць)
Паніклае
Паніклае
Map

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на поўдні да 5 м), разараныя, на паўднёвым захадзе і ўсходзе пад лесам. На поўначы забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Возера значна змялела.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць