Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу
(Пасля перасылкі з Папскі савет па міжрэлігійным дыялогу)
Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу (лац.: Dicasterium pro dialogo inter religiones), былы Папскі савет па міжрэлігійным дыялогу (лац.: Pontificium Consilium pro Dialogo Inter Religiones) — адна з 16 дыкастэрый Рымскай курыі. Савет быў заснаваны Папам Рымскім Паўлам VI 19 мая 1964 года як Сакратарыят па справах нехрысціян, а пазней, 28 чэрвеня 1988 года, перайменаваны ў Папскі савет па міжрэлігійным дыялогу Папам Янам Паўлам II. 5 чэрвеня 2022 года, у сувязі з набыццём моцы апостальскай канстытуцыі «Praedicate Evangelium» Папскі Савет быў ператвораны ў дыкастэрыю, на чале з прэфектам.
Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 19 мая 1964 |
Сайт |
pcinterreligious.org/… (англ.) pcinterreligious.org/… (італ.) |
Структура
правіцьДыкастэрыя складаецца з органа прыняцця рашэнняў, кансультатыўнага органа і выканаўчага органа.
Старшыні Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу
правіць- кардынал Паала Марэла — (19 мая 1964 — 26 лютага 1973);
- кардынал Серджа Піньедолі — (6 сакавіка 1973 — 15 чэрвеня 1980);
- Жан Жадо — (27 чэрвеня 1980 — 8 красавіка 1984);
- кардынал Фрэнсіс Арынзэ — (8 красавіка 1984 — 1 кастрычніка 2002);
- Майкл Фіцджэральд — (1 кастрычніка 2002 — 15 лютага 2006 — кардынал з 5 кастрычніка 2019 года);
- кардынал Поль Пупар — (11 сакавіка 2006 — 1 верасня 2007);
- кардынал Жан-Луі Таран — (1 верасня 2007 — 5 ліпеня 2018);
- кардынал Мігель Анхель Аюсо Гіксот — (25 мая 2019 — 5 чэрвеня 2022).
Прэфекты Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу
правіць- кардынал Мігель Анхель Аюсо Гіксот — (5 чэрвеня 2022 — па цяперашні час).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйная гісторыя Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу (англ.) (Праверана 12 жніўня 2008)
- Афіцыйны вэб-сайт Ватыкана (англ.) (Праверана 12 жніўня 2008)
- Giga-Catholic Information (англ.) (Праверана 12 жніўня 2008)
- Каталіцкая іерархія каментарыі (англ.) (Праверана 12 жніўня 2008)