Парадак рэакцыі
Пара́дак рэа́кцыі па дадзеным рэчыве — паказчык ступені пры канцэнтрацыі гэтага рэчыва ў кінетычным ураўненні рэакцыі (ураўненне, якое звязвае скорасць рэакцыі з канцэнтрацыяй рэчываў, што узаемадзейнічаюць).
Паводле закону дзейных мас, скорасць v простай (аднастадыйнай) рэакцыі тыпу
роўная:
дзе CA і CB — канцэнтрацыі рэчываў A і B, k — канстанта скорасці рэакцыі, nA і nB — асобныя парадкі рэакцыі (па рэчывах A і B адпаведна).
Для простай гамагеннай рэакцыі асобныя парадкі рэакцыі адпавядаюць стэхіяметрычным каэфіцыентам рэчыва ва ўраўненні хімічнай рэакцыі.
Агульны (сумарны) парадак рэакцыі роўны суме парадкаў рэакцыі па ўсіх рэчывах, канцэнтрацыі якіх уваходзяць у кінетычнае ўраўненне: для простых рэакцый парадак рэакцыі — цэлы лік (1,2 ці 3), для складаных (напрыклад, паралельных, паслядоўных) рэакцый звычайна не супадае з сумай стэхіяметрычных каэфіцыентаў (можа быць дробным і нават адмоўным лікам).
Парадак рэакцыі залежыць ад механізму рэакцыі і ўмоў, у якіх яна адбываецца (можа змяняцца пры змене тэмпературы і ціску), і вызначаецца эксперыментальна.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Парадак рэакцыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 82.