Параф’янаўскі бой
Параф’янаўскі бой — бой паміж савецкай партызанскай брыгадай «Жалязняк» і нямецкімі войскамі на станцыі Параф’янава на лініі Маладзечна — Полацк 18 студзеня 1943 года, эпізод усходнееўрапейскага тэатру ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны.
Параф’янаўскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны | |||
Дата | 18 лютага 1943 | ||
Месца | станцыя Параф’янава | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьПартызанская разведка ўстанавіла, што на чыгуначнай станцыі Параф’янава да пачатку лютага 1943 года сабралася вялікая колькасць сена, збожжа, лесапіламатэрыялаў. На станцыі і вакол яе размяшчаліся воінскія падраздзяленні вермахта. Памяшканні гарнізона, які налічваў каля 130 салдатаў былі абгароджаны дротам, подступы да будынкаў ахоўвалі тры агнявыя кропкі.
Бой
правіцьУ ноч на 18 студзеня 1943 года партызанскія атрады нанеслі галоўныя ўдары ўздоўж чыгуначнага пуці з боку станцыі Будслаў з поўдня — у напрамку лесапільнага завода, гандлёвага склада, казармы гарнізона і з поўначы ў напрамку чыгуначнага моста, склада са збожжам. Каб адцягнуць увагу ворага, партызаны спачатку абстралялі казармы і ўмацаванні суседняга гарнізона ў горадзе Докшыцы, каб выманіць туды частку сіл з параф'янаўскага гарнізона. У выніку бою партызаны знішчылі каля 50 салдатаў, разбурылі будынак вакзала, усю станцыйную гаспадарку, спалілі тры склады са збожжам і сенам, лесапільны завод, пашкодзілі вадакачку і 5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі сувязі. Партызаны страцілі 4 чалавека забітымі і параненымі.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. У. С. Пасэ. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.