Парк Бяльмонты
Парк Бяльмонты — помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Размешчаны ў аграгарадку Ахрэмаўцы (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці), на паўночна-ўсходнім беразе возера Дрывяты.
Бяльмонты | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 65 га |
Дата заснавання | 1775 |
Размяшчэнне | |
55°34′53″ пн. ш. 27°06′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Закладзены ў 2-й палове XVIIII — пачатку XIX ст. Быў часткай палацава-паркавага ансамбля маёнтка графа Патоцкага, мураваны палац якога знішчаны ў 1914 годзе.
Архітэктура
правіцьПлошча парку складае 65 га, вакол яго 300-метровая паласа лесу. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі, які аформлены трыма вузкімі тэрасамі з сістэмай усходаў (не зберагліся).
Парк пейзажны, кампазіцыя верхняй тэрасы мае рысы рэгулярнага стылю. Па восі палаца размешчаны шырокі партэр з газонамі і 2 штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя частка парку з маляўнічымі сажалкамі, пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар[1].
Зноскі
правіць- ↑ Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с. Архівавана 10 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Бяльмонты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).