Парламенцкія выбары ў Фінляндыі (1917)
Парламенцкія выбары ў Вялікім Княстве Фінляндскім 1-2 кастрычніка 1917 года. Агульная яўка выбаршчыкаў была вышэйшай, чым на папярэдніх выбарах. Сацыял-дэмакраты страцілі абсалютную большасць, якую мелі на папярэдніх выбарах (хаця яны, як і іншыя партыі, павялічылі колькасць галасоў у абсалютным выражэнні). Інакш кажучы, «буржуазныя» (несацыялістычныя) партыі разам узятыя цяпер мелі больш за палову месцаў.
1-2 кастрычніка 1917 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 69.23 % | ||
Кандыдат: | Кулерва Манэр | Філіп Сааласці | |
Партыя: | СДП | Альянс фінскіх партый | Аграрны саюз |
Месцаў атрымана: | 92 (▼11) | 61 (▲5) | 26 (▲7) |
Галасоў: | 444 670 (44.79 %) |
299 516 (30.17 %) |
122 900 (12,38 %) |
Змена долі галасоў: | ▼2.50 % | ▲0.18 % | ▲3.38 % |
Кандыдат: | Эрык фон Рэцціг | ||
Партыя: | Шведская народная партыя | ||
Месцаў атрымана: | 21 (▬) | ||
Галасоў: | 108 190 (10.90 %) |
||
Змена долі галасоў: | ▼0.86 % |
Гісторыя
правіцьВыбары сталі вынікам канстытуцыйнага крызісу ў Фінляндыі, выкліканага рэвалюцыяй у Расійскай імперыі. Расійскі імператар Мікалай II, кіраўнік Фінляндыі, адрокся ад пасады без пераемніка, таму фінскі парламент надзяліў сябе вышэйшай уладай ва ўнутраных справах. Часовы ўрад Расіі не пагадзіўся з гэтым, і прызначыў датэрміновыя парламенцкія выбары, што лічылася сацыялістамі незаконным.
Кампанія
правіцьСацыял-дэмакраты патрабавалі неадкладнага ўвядзення васьмігадзіннага рабочага дня і вызвалення сялян-арандатараў. Буржуазныя партыі, як правіла, хацелі спачатку гарантаваць, што Фінляндыя стане поўнасцю незалежнай, і толькі потым праводзіць падобныя сацыяльныя і эканамічныя рэформы.
Вынікі
правіцьПартыя або альянс | Галасы | % | Месцы | +/– | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі | 444 670 | 44.79 | 92 | -11 | ||||
Выбарчы альянс | Фінская партыя | 299 516 | 30.17 | 32 | -1 | |||
Маладыя фіны | 24 | +1 | ||||||
Народная партыя | 5 | +5 | ||||||
Аграрны саюз | 122 900 | 12.38 | 26 | +7 | ||||
Шведская народная партыя | 108 190 | 10.90 | 21 | 0 | ||||
Хрысціянскі рабочы саюз | 15 489 | 1.56 | 0 | -1 | ||||
Іншыя | 1 997 | 0.20 | 0 | – | ||||
Сума | 992 762 | 100.00 | 200 | 0 | ||||
Сапраўдныя галасы | 992 762 | 99.51 | ||||||
Несапраўдныя/незапоўненыя галасы | 4 903 | 0.49 | ||||||
Усе галасы | 997 665 | 100.00 | ||||||
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка | 1 441 075 | 69.23 | +13.69 | |||||
Крыніца: Mackie & Rose[1] |
Зноскі
- ↑ Thomas T. Mackie & Richard Rose (1991) The International Almanac of Electoral History, Macmillan, p243 (vote figures)