Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў

«Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком у 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве (інв. MP 4774 MNW). Памер карціны — 109 × 72 см[2].

невядома
Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў. 1733—1737
Матэрыял алейныя фарбы[1] і палатно[1]
Памеры 109 × 72 см
Нацыянальны музей у Варшаве, Варшава
(інв. MP 4774 MNW[1])

Гісторыя

правіць

Належыць да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. партрэт каралевы Барбары трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г[2].

Перададзены ў 1950 г. у Польшчу[2].

Апісанне

правіць

На паясной выяве Барбара Радзівіл паказана амаль у фас, галава павернута крыху ў бок. Усю ўвагу мастак засяродзіў на паказе багатага адзення каралевы[3]. Праз незлічоныя жамчужыны на яе галаўным уборы, залатыя ланцужкі, падвескі, аздобленыя каштоўнымі камянямі, і іншыя ўпрыгожанні аўтар дакладна перадае пластыку твару, але духоўны свет партрэтаванай застаецца нераскрытым[3].

Зноскі

  1. а б в г https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/510257 Праверана 29 снежня 2020.
  2. а б в Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.
  3. а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 208

Літаратура

правіць
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 208