Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (А. П. Байкоў)
Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе партызанскага атрада імя М. А. Шчорса (створаны на аснове ініцыятыўнай групы А. П. Байкова, накіраванай ў жніўні 1942 года ў нямецкі тыл). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уваравіцкага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Рэчыцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (905 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада имя М. А. Шчорса | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Гомельскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 905 партызан (23.11.1944) |
Дыслакацыя | Уваравіцкі, Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Рэчыцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Андрэй Пракопавіч Байкоў |
Склад
правіць- партызанскі атрад імя М. А. Шчорса;
- партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь»;
- партызанскі атрад імя М. Ф. Гастэлы.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнік штаба
правіць- Раман Антонавіч Кавалёў
Гісторыя
правіцьУ маі — жніўні 1943 года партызаны правялі больш за 20 дыверсій на чыгуначных участках Гомель — Калінкавічы, Гомель — Жлобін. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 310 рэек, 5 мастоў. Вясной і летам 1943 года разграмілі 7 паліцэйскіх участкаў, 2 валасныя ўправы, больш за 20 складоў, 16 прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы немцаў.
Памяць
правіцьУ 1968 годзе каля вёскі Смычок Буда-Кашалёўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.