Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (В. М. Манахаў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскагапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Целяханскага раёнаў.

Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Брэсцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1040 партызан (12 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Бярозаўскі, Косаўскі, Целяханскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Васіль Міхайлавіч Манахаў

Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:

  • партызанскі атрад імя Молатава (арганізаваны ў красавіку 1942 года як 112-ы партызанскі атрад, у ліпені 1942 аб'яднаны з атрадам Васіля Міхайлавіча Манахава, які дзейнічаў са жніўня 1941 года; з кастрычніка 1942 — імя Молатава);
  • партызанскі атрад імя М. Ф. Сільніцкага (арганізаваны ў жніўні 1943);
  • партызанскі атрад імя А. П. Чарткова;
  • партызанскі атрад імя Калініна (арганізаваны ў маі 1943).

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісар

правіць

Начальнік штаба

правіць
  • Ф. М. Баранаў
  • А. Р. Жураўлёў

Гісторыя

правіць

У ліпені — жніўні 1943 года партызаны злучэння пусцілі пад адхон і пашкодзілі 20 эшалонаў, падарвалі 3 масты на чыгунках і 12 на шашэйных і грунтавых дарогах, 25 аўтамашын, разграмілі 5 варожых гарнізонаў. 3 — 16 красавіка 1944 года вялі баі за выхад з блакады (Здзітаўская абарона), удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку БярозаІвацэвічы.

12 ліпеня 1944 года брыгада (1040 партызан; атрады імя Молатава (да кастрычніка 1942 — 112 партызанскі атрад), імя Сільніцкага, імя Чарткова (камандзір атрада імя Молатава А. П. Чарткоў загінуў у баі), імя Калініна) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.