Парэцкая суконная фабрыка
колішняе прадпрыемства
Парэ́цкая суко́нная фа́брыка[1] — фабрыка, якая дзейнічала ў 1836—1916[1] гадах у вёсцы Парэчча (Пінскі раён Брэсцкай вобласці).
Фабрыка выпускала трыко, тонкую шарсцяную тканіну, двайное сукно. У 1868 годзе на фабрыцы меліся 83 механічныя ткацкія станкі, 2 паравыя машыны, 3 паравыя катлы і 166 адзінак іншых машын і механізмаў. Працавала 375 рабочых. У 1885 годзе ўсе ручныя станкі былі заменены на механічныя (усяго 185 адзінак).
У час Першай сусветнай вайны абсталяванне фабрыкі было вывезена нямецкімі акупантамі, а будынак спалены.
Вырабы Парэцкай суконнай фабрыкі былі адзначаны сярэбраным медалём на Парыжскай выстаўцы 1878 года, залатым медалём на Маскоўскай выстаўцы 1882 года.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Парэ́цкая суко́нная фа́брыка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.