Пасецкі сельсавет
Па́сецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пасека.
Пасецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Старадарожскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пасека |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня | Чачуха Анатоль Іванавіч |
Насельніцтва | 882 |
Плошча | 201,81 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
ГеаграфіяПравіць
Пасецкі сельсавет мяжуе з Палажэвіцкім, Старадарожскім і Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці.
ГісторыяПравіць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.
Населеныя пунктыПравіць
У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў:
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 983 чалавекі[1], з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія[2].
Вытворчая сфераПравіць
- Пасецкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
- філіял «Сінягова» ААТ «Старадарожскі райаграсэрвіс».
Сацыяльна-культурная сфераПравіць
- Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пункта.
- Адукацыя: ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Пасецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Сінягоўскі яслі-сад».
- Сацыяльнае забеспячэнне: дом сацыяльных паслуг у в. Шушараўка.
- Культура: Пасецкі цэнтр культуры і адпачынку, Сінягоўскі сельскі клуб, Сінягоўская бібліятэка.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.