Пастаўская Дача — лясны масіў у Беларусі, размешчаны на поўнач ад г. Паставы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Займае плошчу 1,2 тыс. га.

Пераважаюць мохавыя, чарнічныя, радзей верасковыя і бруснічныя бары і верхавыя сфагнавыя саснякі. Невялікія паніжэнні заняты бярозавымі, асаковымі і чорнаальховымі лясамі. Сярод ляснога масіву размешчаны невялікія азёры Дубок, Сляпіца, Азёркі, Белае, Зосіна.

Спасылкі правіць