Сляпіца
Сляпі́ца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 1,7 км у напрамку на поўнач ад горада Паставы.
Сляпіца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,78 км |
Шырыня | 0,15 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,68 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 1,68 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На поўдні і паўднёвым захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважана нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчаная. Глыбей дно ілістае. Возера ўмерана зарастае. У заходняй частцы возера каналізаваным ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Мядзелка.
Літаратура
правіць- Сляпіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 545. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Сляпі́ца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 340. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5. (руск.)
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)