Пасхал — вялікая свечка, якая ўжываецца ў Каталіцкім Касцёле і ў некаторых іншых хрыціянскіх цэрквах у час пасхальных святкаванняў.

Пасхалы ў Нідэрландах.
Пасхал ля купелі

Пасхал запальваецца ад агню, які святар благаслаўляе ў час Літургіі святла ў пачатку святой Імшы Пасхальнай вігіліі. На гэтай свечцы змяшчаецца выява крыжа, грэчаскія літары альфа і амега (пар. Ап 1, 8), лічбы бягучага года, а таксама пяць зерняў ладану (пяць сімвалічных цвікоў) на ўспамін пяці ран Хрыста. Пасхал з’яўляецца сімвалам Хрыста і запальваецца на ўрачыстых святкаваннях на працягу Велікоднага перыяду. У іншы час пасхал захоўваецца ў баптыстэрыі і запальваецца ў час правядзення таінства хрышчэння, а ад яго запальваюцца свечкі новаахрышчаных.[1]

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць