Патагнаманічны сімптом

Патагнаманічны сімптом (ад стар.-грэч.: πάθος — «пакута, хвароба» і грэч. γνώμωνικος — «апазнавальны»; «сімптом» — ад грэч. σύμπτομα — «выпадак, прыкмета») — тэрмін, які выкарыстоўваюць пераважна ў клінічнай медыцыне, які азначае такую прыкмету, якая сустракаецца толькі пры пэўным захворванні і адназначна сведчыць пра яго наяўнасць, не дапускаючы іншых трактовак, г.зн. цалкам пацвярджае меркаванне пра наяўнасць толькі аднаго захворвання.

Але не ўсе патагнаманічныя сімптомы заўсёды прысутнічаюць ва ўсіх выпадках хваробы. Напрыклад, пры хваробе Лайма патагнаманічны сімптом — эрытэма па тыпу «бычынага вока», назіраецца толькі ў палове выпадкаў захворвання.

Часцей за ўсё патагнаманічныя сімптомы выяўляюцца пры інфекцыйных хваробах.

Часам патагнаманічнасць будзе толькі пры спалучэнні некалькіх сімптомаў, як, напрыклад, ранняя трыяда пры слупняку. Па-асобку складнікі трыяды могуць быць пры розных хваробах, але калі іх выяўляюць адначасова разам, то такое можа быць выключна пры слупняку.

Безумоўныя і ўмоўнапатагнаманічныя сімптомы правіць

  • Гэты сімптом можа быць безумоўным, г.зн. такім, што яго наяўнасць адназначна пацвярджае хваробу, нават пры размазанасці іншых праяў хваробы. Гэта, напрыклад, сімптом Копліка  (руск.) пры адзёры.
  • Часам патагнаманічнасць трактуюць толькі пры наяўнасці некалькіх іншых праяў. Гэта ўмоўная патагнаманічнасць. Яе прыкладам з'яўляецца разеолавы сып  (руск.) пры брушным тыфе.
 
Патагнаманічны для хваробы Лайма сімптом — «бычынае вока».

Прыклады безумоўных патагнаманічных сімптомаў правіць

 
Тыповы стрыдарозны кашаль пры кохліку ў дзіцяці з гіпатрафіяй.

Умоўна-патагнаманічныя сімптомы правіць

  • Разеолы — пры брушным тыфе;
  • Сімптом Кіяры  (укр.) — пры эпідэмічным сыпным тыфе;
  • Сімптом «шкарпэтак і пальчатак» — пры псеўдатуберкулёзе  (укр.);
  • Спаражненні «малінавае жэле» — пры амёбіязе  (руск.).
  • Кішачны крывацёк пры брушным тыфе;
  • Прабадзенне кішачнай язвы — пры брушным тыфе.

Пра станоўчыя і адмоўныя патагнаманічныя сімптомы правіць

Часам лічаць за неабходнасць вылучыць:

  • станоўчы патагнаманічны сімптом — сведчыць на карысць хваробы, як, у прыватнасці, сімптом Копліка, што адназначна характэрны толькі для адзёру;
  • негатыўны патагнаманічны сімптом — яго наяўнасць выключае магчымасць пэўнай хваробы ў пацыента, як у прыватнасці, багаты кропкавы плямісты сып на целе выключае магчымасць адзёру ў хворага.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Большая Российская энциклопедия / Медицина / Советская энциклопедия. 1991—1996 гг. Том 4: Нефротомия — Почечная недостаточность. — М.: Медицина, 1996. — 576 с.: ил. — ISBN 5-225-02819-5.