Лайм-барэліёз
Лайм-барэліё́з, або Хвароба Лайма[1], або Іксо́давыя клешчавы́я барэліё́зы (ІКБ) — інфекцыйнае трансмісіўнае прыродна-ачаговае захворванне, якое выклікаецца бактэрыямі роду барэлія комплексу B. burgdorferi і перадаецца іксодавымі кляшчамі. Клінічна захворванне характарызуецца пераважным пашкоджаннем скуры, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату, сэрца, а таксама схільнасцю да хранічнага і латэнтнага цячэння.
Хвароба Лайма | ||
---|---|---|
Эрытэма пры Лайм-барэліёзе | ||
МКХ-10 | A69. | |
МКХ-9 | 088.81 | |
DiseasesDB | 1531 | |
MedlinePlus | 001319 | |
eMedicine | med/1346 |
У 1970-я гады у невялікіх гарадках Лайм, Олд-Лайм і Хадам штата Канектыкут назіралася эпідэмічная ўспышка артрытаў у падлеткаў. Першапачаткова пашкоджанні суставаў трактаваліся як ювенільная форма рэўматоіднага артрыту, аднак у далейшым была ўсталявана сувязь згаданай паталогіі з фактам прысмоктвання кляшча. У ЗША дадзенае захворванне атрымала назву хваробы Лайма (англ.: Lyme disease). Аднак яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стст. шведскімі, аўстрыйскімі, нямецкімі і расійскімі вучонымі апісваліся скурныя, неўралагічныя і іншыя праявы Лайм-барэліёзу (ЛБ) у Еўропе.
У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[2]. У апошнія годы назіраецца рост колькасці выпадкаў рэгістрацыі хваробы ў Беларусі (у 2004 г. — 512 выпадкаў). У 2010 г. узбуджальніка хваробы выявілі на 92 % тэрыторыі Беларусі[3].
ПапярэджаннеПравіць
Хвароба прадухіляецца праз нашэнне ў лесе кашулі з доўгімі і замацаванымі ў запясці гумкай рукавамі, запраўленне кашулі ў нагавіцы, канцы апошніх — у шкарпэткі і боты, закрыццё галавы i шыі хусткай, вакцынацыю.
ПраявыПравіць
Пры першай ступені хваробы заўважаюцца ліхаманка, галаўны боль, слабасць, боль у мышцах i суставах, тэмпература цела да +40 °С, эрытэма (кольцападобнае пачырваненне). На другой ступені абмяжоўваецца рухомасць. На трэцяй парушаецца сон[4].
Зноскі
- ↑ Надзея Нікалаева. Багаты грыбны ўраджай пацягне ўспышку клешчавога энцэфаліту і хваробы Лайма // Звязда : газета. — 17 ліпеня 2003. — № 176 (24860). — ISSN 1990-763x.
- ↑ Надзея Нікалаева. Ці кожнага кляшча трэба несці ў лабараторыю // Краіна здароўя. — 2 кастрычніка 2010. — № 51 (220). — С. 5.
- ↑ Вольга Шаўко. Збіраючыся ў лес, не забудзьце надзець капялюш // Звязда : газета. — 22 ліпеня 2010. — № 141 (26749). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Шаўко. Ад маленькага крывасмока — вялікія непрыемнасці // Звязда : газета. — 4 чэрвеня 2009. — № 101 (26459). — С. 7. — ISSN 1990-763x.