Патрык Дэведжан
Патрык Дэведжан (фр.: Patrick Devedjian, арм.: Պատրիկ Դևեջյան; 26 жніўня 1944, Фантэнбло — 29 сакавіка 2020[9]) — французскі палітычны дзеяч армянскага паходжання.
Студэнтам Парыжскага ўніверсітэта II таксама ўваходзіў у склад ультраправага руху «Occident». Удзельнічаў у заснаванні партыі RPR у 1976 годзе. У 1983 годзе быў абраны мэрам горада Антані (у дэпартаменце О-дэ-Сен), пераабраны ў 1989, 1995 і 2001 гадах). У 1986 годзе абраны членам французскага парламента (пераабраны чатыры разы — 1988, 1993, 1997 і 2002 гадах). У 2002 годзе прызначаны на пасаду міністра па пытаннях мясцовага самакіравання, у 2004—2005 гадах — міністр прамысловасці Францыі. З’яўляўся бліжэйшым памочнікам Нікаля Сарказі, падтрымаў яго кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Французскай Рэспублікі, пасля яго абрання быў прызначаны выканаўчым генеральным сакратаром кіруючай партыі UMP.
Цесна звязаны з армянскай суполкай, актыўны змагар за правы прадстаўнікоў армянскай дыяспары і прызнанне генацыду армян.
Памёр 29 сакавіка 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[10].
Зноскі
- ↑ Patrick Devedjian // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Répertoire national des élus — 2019.
- ↑ а б в Fichier des personnes décédées mirror
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ L'ancien ministre Patrick Devedjian est mort des suites du coronavirus — Europe 1, 2020. Праверана 29 сакавіка 2020.
- ↑ Sophie, l'indispensable moitié // L'Express — 2005. — ISSN 0014-5270; 2491-4282
- ↑ Devedjian père et fils ensemble face à la crise // 20 Minutes — Schibsted, 2009. — ISSN 1632-1022
- ↑ Patrick Devedjian, président des Hauts-de-Seine et ancien ministre, est mort du Covid-19 // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2020. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 29 сакавіка 2020.
- ↑ L’ancien ministre Patrick Devedjian est mort
- ↑ L’ancien ministre Patrick Devedjian est mort des suites du coronavirus . leparisien.fr (29 сакавіка 2020). Праверана 29 сакавіка 2020.
Спасылкі
правіць