Патрыярх Лісабона

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Патрыярх Лісабона — нароўні з патрыярхам Венецыі і патрыярхам Іерусаліма адзін з трох біскупаў Каталіцкай Царквы лацінскага абраду, якія носяць тытул патрыярха, больш характэрнага для Усходніх Цэркваў (Праваслаўя і Усходнекаталіцкіх цэркваў).

Герб патрыярха Лісабона

22 кастрычніка 1716 года Папа Рымскі Клімент XI (у падзяку за падтрымку ў вайне з туркамі) выдаў булу «In Supremo Apostolatus Solio», у якой даваў настаяцелю царквы Каралеўскага палаца мітрапалічы ранг (чыя дыяцэзія ахоплівала заходні Лісабон, а таксама чатыры падпарадкаваныя дыяцэзіі) і тытулам «Патрыярх» (стары архібіскуп Лісабона заставаўся кіраўніком усходняй часткі горада).

Гэта дзіўнае становішча, калі ў адным горадзе маюцца дзве мітраполіі было вырашана 13 снежня 1740 года, калі Лісабонскай архідыяцэзіі было даручана кіраваць Патрыярхату (хоць два кафедральныя саборы існавалі да 1843). Патрыярхі Лісабона могуць выкарыстоўваць у сваім гербе трохкаронную тыяру (праўда без ключоў, як у Папы Рымскага), што вылучае іх сярод іншых лацінскіх патрыярхаў.

Патрыярхі Лісабона правіць

  1. кардынал Тамаш ды Алмейда (7 снежня 1716 — 27 лютага 1754);
  2. кардынал Жазэ Мануэл да Камара ды Аталая (10 сакавіка 1754 — 9 ліпеня 1758);
  3. кардынал Франсішку ды Салданья да Гама (28 мая 1759 — 1 лістапада 1776);
  4. кардынал Фернанду ды Сужа-і-Сілва (1 сакавіка 1779 — 11 красавіка 1786);
  5. кардынал Жазэ Франсішку Мігел Антонью ды Мендоза-Валдэрэйш (10 сакавіка 1788 — 11 лютага 1808);
  6. кардынал Карлуш да Кунья-і-Менезіш (23 жніўня 1819 — 14 снежня 1825);
  7. кардынал Патрысью да Сілва (13 сакавіка 1826 — 3 студзеня 1840);
  8. кардынал Франсішку ды Сан-Луіш Сарайва (1840 — 7 мая 1845);
  9. кардынал Гільермі Энрыкіш ды Карвалью (24 лістапада 1845 — 15 лістапада 1857);
  10. кардынал Мануэл Бенту Радрыгіш да Сілва (18 сакавіка 1858 — 26 верасня 1869);
  11. кардынал Інасью да Нашсіменту ды Марайш Кардозу (25 красавіка 1871 — 23 лютага 1883);
  12. кардынал Жазэ Себасцьян ды Алмейда Нету (9 жніўня 1883 — лістапад 1907);
  13. кардынал Антонью Мендыш Белу (19 снежня 1907 — 5 жніўня 1929);
  14. кардынал Мануэл Гансалвіш Серэжэйра (18 лістапада 1929 — 10 мая 1971);
  15. кардынал Антонью Рыбейру (10 мая 1971 — 24 сакавіка 1998);
  16. кардынал Жазэ да Круш Палікарпу (24 сакавіка 199818 мая 2013);
  17. кардынал Мануэл ду Нашсіменту Клементы (18 мая 2013 —).

Спасылкі правіць