Пашкаўскі бой
Па́шкаўскі бой — бой паміж 6-й Магілёўскай партызанскай брыгадай і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсцы Пашкава (цяпер Новае Пашкава[1]) Магілёўскага раёна.
Пашкаўскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 11 лютага 1943 | ||
Месца | вёска Новае Пашкава | ||
Вынік | перамога партызан | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьПадрыхтоўка да разгрому гарнізона ў вёсцы Пашкава, у якім размяшчаўся 53-і паліцэйскі батальён, вялася з восені 1942 года. Праз падпольшчыкаў Магілёва партызаны ўстанавілі сувязь з 2 былымі камандзірамі Чырвонай Арміі і групай салдат батальёна Пашкаўскага гарнізона, якія пажадалі перайсці на бок партызан. Група добраахвотнікаў з ліку партызан (70 чалавек) прайшла спецыяльную падрыхтоўку па тактыцы бою ўнутры памяшкання.
Бой
правіцьНоччу 11 лютага партызаны на чале з начальнікам штаба брыгады С. Г. Сідарэнка-Салдаценка, якому было даручана кіраўніцтва гэтым боем, праніклі ў распалажэнне гарнізона, блакіравалі ўсе ўваходы і выхады з казармы і будынкі ў якіх знаходзіліся афіцэры. У першыя хвіліны бою, які працягваўся 4,5 гадзіны ўнутры памяшкання, былі забіты 12 старшых нямецкіх афіцэраў, потым задушана супраціўленне яшчэ адной групы гітлераўцаў, што вяла кулямётны і аўтаматны агонь праз дзверы і вокны дамоў. Група партызан, якая дзейнічала ў казармах, дзе размяшчаліся роты батальёна, захапіла каравульнае памяшканне, з 2 станковымі кулямётамі, поўнасцю раззброіла салдат.
У выніку бою партызаны знішчылі 65 гітлераўцаў, якія аказалі супраціўленне, 180 салдат батальёна разам з партызанамі пайшлі ў размяшчэнне брыгады; было захоплена 7 кулямётаў, 15 пісталетаў, 128 вінтовак, 4 аўтаматы, 11 коней, патроны медыкаменты і шмат рознай ваеннай маёмасці. Страты партызан: 1 загінуў, 10 паранена.
Зноскі
Літаратура
правіць- У. С. Пасэ. Пашкоўскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 492. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.