Савелій Герасімавіч Сідарэнка-Салдаценка
Савелій Герасімавіч Сідарэнка-Салдаценка (2 снежня 1905, вёска Красны Бераг Быхаўскага раёна — 26 кастрычніка 1980) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі.
Савелій Герасімавіч Сідарэнка-Салдаценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1980 (74 гады) |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Камандаваў | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Член КПСС з 1928 года. Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя Леніна, Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1938). З 1928 года ў Чырвонай Арміі, з 1938 года начальнік штаба дывізіі, памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба БВА, начальнік разведвальнага, аператыўнага аддзелаў штаба арміі. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі (1939), Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У партызанах са жніўня 1941 года, з лістапада 1942 года начальнік штаба 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады, з красавіка 1943 года — начальнік штаба, у жніўні 1943 — чэрвені 1944 камандзір Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б, адначасова ў жніўні 1943 — чэрвені 1944 член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б. З 1944 года намеснік Народнага камісара асветы БССР. У 1946—1962 гадах на гаспадарчай рабоце ў Мінску.
ЛітаратураПравіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Сідарэнка-Салдаценка Савелій Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Сідарэнка-Салдаценка Савелій Герасімавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Савелий Герасимович Солдатенко (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»