Пашпарт грамадзяніна Паўднёвай Асеціі

Пашпарт грамадзяніна Паўднёвай Асеціі — асноўны дакумент, які выдаецца грамадзянам часткова прызнанай Рэспублікі Паўднёвая Асеція для пасведчання асобы на тэрыторыі краіны.

Паўднёваасецінскі пашпарт

Прызнанне

правіць

Дакумент мае юрыдычную сілу як пасведчанне асобы толькі ў тых краінах, якія прызнаюць незалежнасць Паўднёвай Асеціі ад Грузіі. Да гэтых краін адносяцца Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Науру, Сірыя, Абхазія, Арцах і Прыднястроўе[1]. Для падарожжаў у іншыя краіны жыхарам Паўднёвай Асеціі даводзіцца карыстацца пашпартамі, выдадзенымі іншымі дзяржавамі, якія маюць шырокае сусветнае прызнанне — часцей за ўсё Расіі ці Грузіі.

Падвойнае грамадзянства

правіць

Канстытуцыйны закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Паўднёвая Асеція» экспліцытна не забараняе падвойнае грамадзянства, але ўдакладняе, што «грамадзянін РПА, які таксама мае грамадзянства іншай дзяржавы, разглядаецца РПА толькі як грамадзянін РПА»[2]. Па словах старшыні Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце РПА Мурата Кузьміча Джыоева, пры атрыманні грамадзянства рэспублікі пасродкам натуралізацыі патрабуецца даказаць адсутнасць грамадзянства іншых дзяржаў акрамя Расійскай Федэрацыі[3].

Гл. таксама

правіць

Зноскі