Мелвіл (паўвостраў)

(Пасля перасылкі з Паўвостраў Мелвіл)

Ме́лвіл[1] (англ.: Melville Peninsula) — паўвостраў на поўначы Канады.

Мелвіл
68° пн. ш. 84° з. д.HGЯO
Акваторыізаліў Фокс, Каміці
Краіна
Мелвіл (паўвостраў) (Канада)
Мелвіл
Мелвіл

Геаграфія

правіць

Паўвостраў Мелвіл размешчаны паміж залівам Фокс на ўсходзе і залівам Каміці (паўднёвая частка заліва Буція) на захадзе[2]. Паўвостраў Мелвіл з’яўляецца самым буйным паўвостравам Канадскай Арктыкі, з 1999 года ўваходзіць у склад тэрыторыі Нунавут, да гэтага ўваходзіў у акругу Франклін Паўночна-заходніх тэрыторый.

Вышыні да 564[крыніца?] (да 558[1][3][4]) м. Плошча 62 564[крыніца?] км². Даўжыня паўвострава каля 400 км, шырыня ад 113 да 217 км.

Праліў Фьюры-энд-Хекла аддзяляе паўвостраў ад вострава Бафінава Зямля на поўначы, праліў Фрозен-Стрэйт — ад вострава Саўтгемптан. У паўднёвай частцы заліва Каміці каля заходняга берага паўвострава ляжыць востраў Уэйлс, паміж паўднёвым берагам паўвострава і востравам Саўтгемптан ляжыць востраў Вансітарт.

Паўвостраў складаецца з двух выразных фізіяграфічных раёнаў, большая частка — моцна рассечанае плато, якое некалькі падвышаецца на захадзе (горы Прынс-Альберт) і паўночна-ўсходняя частка паўвострава — вузкія прыбярэжныя раўніны, складзеныя вапняком. Рачныя патокі сцякаюць з узгоркаў у радыяльных кірунках, некалькі найбольш буйных цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць у заліў Фокс. Вялікае возера Хол (520 км²) размешчана ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава, а ў паўднёвай частцы паўвострава шмат азёр, якія злучаюцца паміж сабою.

Вузкі заліў Лаян глыбока ўразаецца ў сушу на паўднёвым усходзе, даходзячы да сярэдзіны паўвострава, шырокі заліў Рэпалс-Бей размешчаны яшчэ паўднёвей. Вузкі перашыек, які злучае паўвостраў з мацерыком носіць назву перашыйка Рэя і названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Джона Рэя[5]. Расліннасць — галоўным чынам імхова-лішайнікавая тундра. На паўднёвым беразе паўвострава знаходзіцца невялікі інуіцкі пасёлак Рэпалс-Бей, на ўсходнім беразе — Хол-Біч. Гэтыя месцы ўжо даўно былі заселены інуітамі дзякуючы багаццю марскіх сысуноў, якія служылі аб’ектам палявання[6].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Ме́лвіл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Ме́лвилл // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 310. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Ме́лвилл // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 424. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.