Чараўкі (паўвостраў)

паўвостраў
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Чараўкі)

Паўвостраў Чараўкі — геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Каля в. Чараўкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на паўночна-ўсходнім беразе возера Нарач. Паўвостраў уразаецца ў возера больш як на 700 м і злучаецца з карэнным берагам лагчынай-пратокай з рэшткавым возерам. У рэльефе вылучаюцца пагоркі (камы), якія ўтварыліся каля 20 тыс. г. назад. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Паўвостраў Чараўкі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, в. Наносы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць
physical
Паўвостраў Чараўкі
Паўвостраў Чараўкі
physical
Паўвостраў Чараўкі
Паўвостраў Чараўкі

На тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды "Паўвостраў Чараўкі" размешчаны Парк рэдкіх раслін, у якім расце больш за 10 рэдкіх відаў з Чырвонай кнігі Беларусі і ахоўных у Еўропе[1].

Зноскі

  1. belarus.by Архівавана 21 красавіка 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць