Паўночная Інгрыя
Паўночная І́нгрыя (фінск.: Pohjois-Inkeri), таксама рэспу́бліка Кір'яса́ла (фінск.: Kirjasalon tasavalta) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэнне інгерманландскіх фінаў на поўдні Карэльскага перашыйку, якое існавала ў часы Грамадзянскай вайны ў Расіі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Паўночная Інгрыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
фінск.: Pohjois-Inkeri | |||||
|
|||||
1919 — 1920
|
|||||
Сталіца | Кір'ясала | ||||
Мова(ы) | фінская | ||||
Плошча | 30 | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Старшыня дзяржаўнага савета | |||||
• 9 ліпеня 1919 — верасень 1919 | Сантэры Тэрманен | ||||
• 14 верасня 1919 — лістапад 1919 | Юха Пека Кока | ||||
• 16 лістапада 1919 — май 1920 | Юр'ё Эльфенгрэн | ||||
• чэрвень 1920 — 6 верасня 1920 | Юка Тыранен | ||||
Гісторыя | |||||
• 9 ліпеня 1919[1] | абвешчана | ||||
• 6 снежня 1920 | страчана |
Гісторыя
правіцьРэспубліка абвясціла пра сваё аддзяленне ад Савецкай Расіі па Кастрычніцкай рэвалюцыі і кіравала часткай Петраградскага павета Петраградскай губерні з 1919 па 1920 гады на тэрыторыях на поўнач ад сучаснага Санкт-Пецярбургу.
Адміністрацыйным цэнтрам дзяржаўнага ўтварэння з'яўлялася вёска Кір'ясала ў сучасным Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі.
Увесну 1919 года ў расійскай частцы Карэльскага перашыйку (тэрыторыя Расіі паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам) з ініцыятывы фінскай секцыі Петраградскага губернскага камітэта РКП(б) пачалася актыўная кампанія па правядзенні мабілізацыі інгерманландскага насельніцтва ў Чырвоную армію. Сялянства Інгерманландыі, гістарычнага рэгіёна на захадзе сучаснай Ленінградскай вобласці, пазбягала мабілізацыі, на што ўлады адказалі рэпрэсіямі — некалькі сотняў чалавек было арыштавана, а іх маёмасць канфіскаваная. Карнымі акцыямі кіраваў начальнік унутранай абароны Петраграда Якаў Петэрс. Ратуючыся ад пераследу, жыхары тэрыторый ля тагачаснай мяжы Фінляндыі (якая ў тыя часы была бліжэй да Санкт-Пецярбурга, чым цяпер) пераходзілі на тэрыторыю апошняй. Усяго ў ваколіцах Раўту (сучаснае Саснова) і Раасулі (сучаснае Арэхава) сабралося каля трох тысяч бежанцаў.
11 чэрвеня група мяцежных сялян колькасцю ў 150—200 чалавек захапіла мясцовасць Кір'ясала ў складзе пяці бліжэйшых вёсак (Аўтыё, Пусанмякі, Тыканмякі, Уўсікюля, Ванхакюля) і мытнага паста, якія знаходзіліся на савецкім баку мяжы. Фактычна гэтая тэрыторыя, якая мела плошчу каля 30 км², аддзялілася ад Расіі.
9 ліпеня ў Раўту адбыўся сход бежанцаў, у якім узялі ўдзел каля 400 чалавек. На сходзе быў абраны Часовы камітэт Паўночнай Інгрыі і абвешчана ідэя стварэння незалежнай Інгрыі. Гэтая заява, у прыватнасці, была рэакцыяй на рэпрэсіі з боку бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі, бо да гэтага высоўваліся толькі лозунгі шырокай нацыянальнай аўтаноміі[2] — гэты рэгіён быў традыцыйным месцам пражывання фінаў.
За нядоўгі час фактычнага існавання Паўночная Інгрыя мела ўсе традыцыйныя дзяржаўныя атрыбуты: герб, сцяг, гімн, армію, флот, ваенную форму і ўзнагароды, суд, друкаванае выданне («Kirjasalon Sanomat»)[3], пошту і паштовыя маркі.
Па заключэнні ў 1920 годзе Тартускага мірнага дагавору тэрыторыя рэспублікі была прызнаная за РСФСР. 6 снежня быў спушчаны сцяг, у гэты ж дзень усё насельніцтва вёскі Кір'ясала сышло ў Фінляндыю. У 1927 годзе на тэрыторыі рэспублікі існавала мясцовае нацыянальнае ўтварэнне — Куйвазаўскі фінскі нацыянальны раён, пераназваны ў 1936 годзе ў Токсаўскі фінскі нацыянальны раён і скасаваны ў 1939 годзе[4].
-
Полк Паўночнай Інгрыі ў Кір'ясала, зіма 1920
-
Развітвальны парад у Кір'ясала, 6 снежня 1920
Старшыні дзяржаўнага савета
правіць- Сантэры Тэрманен (9 ліпеня 1919 — верасень 1919);
- Юха Пека Кока (14 верасня 1919 — лістапад 1919);
- Юр'ё Эльфенгрэн (16 лістапада 1919 — май 1920);
- Юка Тыранен (чэрвень 1920 — 6 верасня 1920).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Константин Сакса.. Неизвестная республика (руск.). Inkerin Uutiset (5 студзеня 2014).
- ↑ А. Пюккенен, А. Тиайнен. Ингрия в огне. Малоизвестный эпизод Белого движения. Архівавана 16 жніўня 2016.
- ↑ Архіў газеты (фін.)
- ↑ Бюллетень постановлений Ленинградского облисполкома. 1939. № 9, с. 7
Спасылкі
правіць- Сергей Хирвинов.. Кирьясало – шанс к спасению Ингрии (руск.)(недаступная спасылка). ИП «Ингрия» (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2014.
- Вадим Мусаев.. The Ingrian Question as a Historical and Political Phenomenon (англ.)(недаступная спасылка) (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2014.