Паўночная брама Брэсцкай крэпасці

Паўночная брама — брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Славутасць
Паўночная брама
52°05′23″ пн. ш. 23°39′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Будаўніцтва 18341837 гады
Стан Добры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўночная брама на фрагменце плана крэпасці Брэст-Літоўск. 1830-я. РДВГА

Аляксандраўская брама (праезд) была пабудавана ў 18341837 гадах у паўночнай частцы Кобрынскага ўмацавання, звязваючы крэпасць з горадам, а таксама з дарагой, што вяла ў Беласток.

На вонкавай сцяне брамы размешчаны байніцы з кожнага боку ад праезду, першапачаткова іх было па тры, але ў пасляваенны час дзве байніцы былі закладзены па невядомай прычыне. Абапал праезду знаходзяцца дзве казематаваныя галерэі (кардэгардыі), якія злучаюць унутраную частку крапасной агароджы з ровам курціны і капанірам другога фронту, які быў пабудаваны ў перыяд мадэрнізацыі крэпасці ў 1867 годзе.

Паўночная брама ў час кайзераўскай акупацыі. 1916

У 18731878 гадах з унутранага боку крапасной агароджы, што прылягала да брамы, была пабудавана казематаваная казарма на 12 казематаў. У ёй размяшчаліся жылыя казематы, якія ацяпляліся, 2 прыбіральні, 2 казематаваныя калідоры — сувязь з чыгуннымі лесвіцамі (не захаваліся) і 2 казематаванымі люкамі, для выхаду гарнізона на валганг і вядзення баявых дзеянняў. У гэтай казарме ў перыяд Расійскай Імперыі размяшчалася варта і гаўпвахта. Разліковая ўмяшчальнасць казармы — да 253 чалавек.

Першапачаткова брама называлася Аляксандраўскай, у гонар цэсарэвіча Аляксандра, сына расійскага імператара Мікалая I. У час кайзераўскай акупацыі — Паўночнай брамай. У перыяд міжваеннай Польшчы яе перайменавалі ў Брэсцкую. З 1939 года брама стала зноў называцца Паўночнай, па кірунку свету.

Спасылкі

правіць
  • Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)