Олуша паўночная

(Пасля перасылкі з Паўночная олуша)

Паўночная, або звычайная о́луша (Morus bassanus) — буйная марская птушка сямейства олушавых, распаўсюджаная ў Паўночнай Атлантыцы.

Олуша паўночная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Morus bassanus Linnaeus, 1758

Наменклатурны тып
* Sula bassana
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174712
NCBI  37578
EOL  45509065
FW  369043

Апісанне правіць

Даўжыня цела 87-100 см, размах крылаў 165-185 см. Дарослыя белыя, з жоўтай галавой і чорнымі канцамі крылаў. Хвост клінаваты. Маладыя птушкі бура-карычневыя. У пераходным уборы белыя з карычневымі плямамі.

Пашырэнне правіць

Арэал: Паўночная Атлантыка (Нарвегія, Брытанскія, Шэтландскія, Фарэрскія і Нармандскія астравы, Ірландыя, Ісландыя, Лабрадор, Ньюфаўндленд, Канада). Насяляе высокія, абрывістыя скалы па-над берагамі мораў і акіянаў, адкрытыя воды. Пералётны від, часткова качуе. Сустракаецца на Шпіцбергене, востраве Мядзведжым, у Люксембургу, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Балгарыі, на Азорах, Астравах Зялёнага Мыса. Вядомы прынамсі адзін выпадак, калі паўночная олуша заляцела выпадкам на тэрыторыю Беларусі[1]. Месцы зімовак каля берагоў Паўночна-Заходняй Афрыкі і Заходняй Еўропы, на Атлантыцы, Паўночным і Міжземным морах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуе ў калоніях, гняздо на зямлі або скальных выступах на абрывістых узбярэжжах, выслана водарасцямі з прымессю наземных раслін.

 
Яйка Morus bassanus

Яйкі (1, часам 2) авальныя, падоўжаныя. Адразу пасля адкладкі блакітнаватыя, пакрытыя белым вапнавым налётам, які пад час наседжвання знікае, а на яйку з'яўляюцца бураватыя плямкі. Памеры: 78 х 53 мм[2].

Зноскі правіць

  1. http://www.ptushki.org/info/press/item/5026.html Архівавана 21 студзеня 2012.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2015. Праверана 17 ліпеня 2014.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X