Паўночна-Антарыйскі медыцынскі ўніверсітэт
Паўночна-Антарыйскі медыцынскі ўніверсітэт (англ.: Northern Ontario School of Medicine University) — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грэйтэр-Садберы ў правінцыі Антарыа, Канада.
Паўночна-Антарыйскі медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Northern Ontario School of Medicine University | |
Арыгінальная назва | англ.: Northern Ontario School of Medicine University |
Міжнародная назва | фр.: Université de l'École de médecine du Nord de l'Ontario |
Заснаваны | 2005 |
Размяшчэнне | Грэйтэр-Садберы, Антарыа, Канада |
Сайт | nosm.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьПершапачаткова Паўночна-Антарыйская медыцынская школа была створана ў якасці партнёрства паміж Лаўрэнцьеўскім універсітэтам і Лейкхедскім універсітэтам, перш чым у красавіку 2022 года была ператворана ў аўтаномны ўніверсітэт. У 2021 годзе, пасля фінансавага крызісу ў Лаўрэнцьеўскім універсітэце ў 2021 годзе, урад правінцыі абвясціў, што Паўночна-Антарыйскі медыцынскі ўніверсітэт стане незалежнай вышэйшай навучальнай установай.
Вучэльня вядомая невялікім памерам акадэмічных груп, размеркаванай мадэллю адукацыі, вялікім акцэнтам на перспектыўныя тэхналогіі, праблемна-арыентаваным і самакіравальным навучаннем і раннім знаёмствам з клінічнымі навыкамі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночна-Антарыйскі медыцынскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы