Пегас
Пегас (стар.-грэч.: Πήγασος) у старажытнагрэчаскай міфалогіі — чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. Пегас узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу гром і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі Пегаса герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта Пегас выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну, вада якой надае натхненне паэтам. Адказ «асядлаць Пегаса» — стаць паэтам.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).