Пекін-Цэнтральны
Пекін-Цэнтральны — адна з 3 асноўных чыгуначных станцый Пекіна.
Гісторыя
правіцьСтанцыя закладзена ў 1901 годзе, а адкрыта праз два гады — у 1903 годзе. Сучасны будынак быў узведзены ў 1950-х гадах і з архітэктурнага пункту гледжання з’яўляецца сумессю традыцыйнага стылю і стылю 1950-х гадоў.
Апісанне
правіцьВакзал размешчаны ў цэнтры горада побач з праспектам Цзяньгомэнь, у межах другой кальцавой аўтадарогі. Цягнікі праходзяць праз былую гарадскую браму ў Дунбяньмэнь.
Пасля пабудовы ў 1996 годзе Заходняга вакзала пасажыраабарот крыху знізіўся, аднак па-ранейшаму застаецца высокім. З Пекінскага вакзала звычайна адпраўляюцца цягнікі ў Маньчжурыю (уключаючы Харбін, Шэньян і Далянь), Шаньдун (уключаючы Цындаа і Цзінань), на ўсходняе ўзбярэжжа Кітая (уключаючы Шанхай, Нанкін і Ханчжоу) і Унутраную Манголію, а таксама міжнародныя цягнікі. Астатнія напрамкі абслугоўвае Заходні вакзал.
Праз вакзал праходзіць 2 (кальцавая) лінія Пекінскага метрапалітэна (да 1970-х гадоў — канцавая станцыя), а таксама шматлікія аўтобусныя і тралейбусныя лініі. На гэты момант завершана пабудова заходняй дарогі да вакзала, вядуцца работы па будаўніцтве ўсходняй дарогі.