Змяёўка (гарадзішча)
(Пасля перасылкі з Пелагееўскае гарадзішча)
Змяёўка — мясцовая назва гарадзішча ў Магілёве, размешчанага на правым беразе р. Дубравенка (за 1,5 км вышэй упадзення яе ў Дняпро). Абследаваў у пачатку 20 ст. Е. Р. Раманаў, раскопкі ў 1973 годзе праводзіў Я. Р. Рыер. Даследавана 22 м² плошчы. Прасочаны 3 культурныя пласты: у ніжнім знойдзены рэшткі посуду культуры штрыхаванай керамікі ранняга жалезнага веку (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.); сярэдні адносіцца да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э., для яго характэрны рэшткі ляпной керамікі; верхні меў фрагменты ганчарнай керамікі 11-12 стагоддзяў.
Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх