Пельтыге́ра (Peltigera) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пельтыгеравых.

Пельтыгера

Peltigera neopolydactyla
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peltigera

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14031
NCBI  48861
EOL  16624
MB  3794

Апісанне

правіць

Слаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3-30 см). Зверху шэрая або карычневая, пакрыта мнагаклетачным параплектэнхімным каравы́м слоем, гладкая, голая, з тонкім лямцавым покрывам, раз-пораз з белаватым налётам, часта злёгку вышчарбленым слаявінным краем. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату) у выглядзе разнастайных пучкоў. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя або эліптычныя, выпуклыя, з падагнутымі да нізу бакавымі краямі, утвараюцца на канцах лопасцей. Сумкі 6-8-споравыя. Споры ад бясколерных да бураватых, ад верацёнападобных да іголкападобных, ад 4‑да 10‑клетачных. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду насток (Nostoc).

Пашырэнне

правіць

У свеце вядома каля 100 відаў, шырока распаўсюджаны ў абодвух паўшар’ях, большасць у тропіках і субтропіках Паўднёвага паўшар’я. Сустракаюцца ля камля дрэў сярод імхоў, на супясчанай і суглінкавай глебе, замшэлых камянях у розных лясных фітацэнозах. На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя пельтыгера сабачая (Peltigera canina), двухпальцавая (Peltigera didactyla), мяккая (Peltigera malacea), пухірыстая (Peltigera aphthosa), шматпальцавая (Peltigera polydactylon), гарызантальная (Peltigera horizontalis).

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць