Калоніі — шарападобныя (дыяметрам да 5 см), коркападобныя або ніткападобна-кусцістыя ў выглядзе дзярнінак. Размнажэнне абрыўкамі нітак і спорамі. Здольныя да азотфіксацыі.
Адрозніваецца каля 40 відаў. Пашыраны амаль па ўсіх кліматычных зонах. Жывуць у прэсных вадаёмах, на глебе, у каранёвых патаўшчэннях некаторых вышэйшых раслін, напрыклад, канюшыны (Trifolium), сагаўнікаў (Cycadales), кампанент лішайнікаў — сямейства калемавых (Collemataceae). На Беларусі 7 відаў: насток балотны (Nostoc paludosum), насток Кільмана (Nostoc kilmani), насток кропкападобны (Nostoc punctiforme), насток Лінка (Nostoc linckia), насток мікраскапічны (Nostoc microscopicum), насток слівападобны (Nostoc pruniforme), насток слізісты.