Насток слівападобны

Насток слівападобны (Nostoc pruniforme) — від сіне-зялёных водарасцей роду Насток (Nostoc) сямейства Настокавыя (Nostocaceae).

Насток слівападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nostoc pruniforme C.Agardh ex Bornet and Flahault, 1886


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1168
NCBI  1521620
EOL  916511

Апісанне правіць

Калоніі шара- або эліпсападобныя, нагадваюць плады вінаграду ці слівы, дасягаюць велічыні курынага яйка, ярка-сіне-зялёныя, аліўкавыя да чорна-карычневых, з моцным перыдэрмам, унутры мяккія, іншы раз з цэнтральнай поласцю. Трыхомы рыхла пераплеценыя, часам радыяльна размешчаныя ад цэнтра да перыферыі, з добра прыкметнымі бясколернымі або жаўтаватымі похвамі, шырынёй 4—6 мкм, з коратка бочачкападобнымі або слаба падоўжанымі клеткамі, амаль шарападобнымі гетэрацыстамі (6—7 мкм) і спорамі (каля 10 мкм).

Пашырэнне правіць

Месцы росту — сажалкі і азёры. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Азія; у Беларусі знойдзены ў возеры Нарач.

Свабодна плаваюць у тоўшчы вады або збіраюцца на глеістым дне вадаёмаў, у літаральнай зоне. Калоніі трапляюцца ў асноўным невялікімі групамі.

Біялогія правіць

Размнажаецца спорамі.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)