Пеляка (рака)

рака ў Беларусі

Пеля́ка — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Струна (басейн Віліі).

Пеляка
Рака Пеляка паміж Домуцямі і Масцянамі
Рака Пеляка паміж Домуцямі і Масцянамі
Характарыстыка
Даўжыня 25 км
Басейн Струна → Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Вадацёк
Выток Літва
 · Месцазнаходжанне у лесе каля в. Папялякіс
 · Каардынаты 55°05′21,40″ пн. ш. 26°13′40″ у. д.HGЯO
Вусце рака Струна
 · Месцазнаходжанне за 1 км на ўсход ад в. Яцкуны
 · Вышыня 149,6[1] м
 · Каардынаты 54°56′32″ пн. ш. 26°15′46,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Пастаўскі
Пеляка (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Выток Пелякі знаходзіцца ў Літве, каля дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Даўжыня ракі складае 25 км.

Рака ўтварае натуральную мяжу паміж Віцебскай і Гродзенскай абласцямі. У ніжнім цячэнні каля кіламетра працякае па тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Каля вёскі Пялека на рацэ стаіць разбураны млын, які працаваў да 90-х гадоў ХХ ст. З-за адсутнасці вялікіх паселішчаў вада ў рацэ надзвычай чыстая, амаль крынічная. Водзіцца фарэль.

Празрыстасць вады ў Пеляцы

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-41. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.](руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць