Першамайскі сельсавет (Салігорскі раён)
Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Першамайск (да 1964 г. мела назву Жываглодавічы).
Першамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайск |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 сакавіка 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Жываглодавіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жываглодавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна з 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 30 ліпеня 1964 года вёска Жываглодавічы атрымала назву Першамайск[1]. 28 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[2]. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Трудавы[3], у 1978 годзе — пасёлак Кавалі[4], у 2005 годзе — пасёлак Чырвонае Возера. Скасаваны 30 сакавіка 2006 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага пассавета[5].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Першамайск, Язвіны.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района Архівавана 26 лістапада 2020.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.