Першая бітва на Карунскай дарозе
Наступленне на Пасуэлу (ісп.: Ofensive de Pozuelo) або Першая бітва на Карунскай дарозе (ісп.: Primera batalla de la carretera de La Coruña) — наступленне войскаў нацыяналістаў падчас іспанскай грамадзянскай вайны на поўдзень ад Пасуэла-дэ-Аларкон (наваколлі Мадрыда) з 29 лістапада па 3 снежня 1936 года.
Першая бітва на Карунскай дарозе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 29 лістапада — 3 снежня 1936 | ||
Месца | Пасуэла-дэ-Аларкон | ||
Вынік | перамога рэспубліканцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Планы і сілы бакоў
правіцьПасля таго, як у лістападзе 1936 г. войскі мяцежнікаў пацярпелі няўдачу ў сваёй спробе заняць Мадрыд праз Каса-дэ-Кампа, іх левы фланг знаходзіўся пад пагрозай з боку сектара Пасуэла, адкуль рэспубліканцы маглі нанесці ўдар па Каса-дэ-Кампа, каб ізаляваць войскі мяцежнікаў ля Універсітэцкага гарадка. Каб пазбегнуць гэтай пагрозы, нацыяналісты планавалі наступленне на Пасуэлу, дзе атрымалася б дасягнуць шашу на Ла-Карунью на ўзроўні Аравака і дамінаваць над усім левым рэчышчам ракі Мансанарэс. Адначасова Франсіска Франка планаваў перакрыць падачу вады і электрычнасці ў Мадрыд з Сьера-дэ-Гуадарама.
Для гэтага наступлення франкісты стварылі тры калоны і артылерыйскую групу пад агульным камандаваннем палкоўніка Гарсія-Эскамеса, усяго каля 7000 чалавек, у асноўным мараканцы і легіянеры. Іх войскі былі ўзмоцнены 30 нямецкімі танкамі Panzer I і 44 гарматамі цяжкай артылерыі. З паветра наступленне падтрымлівалі 30 бамбардзіроўшчыкаў легіёна «Кондар».
З боку рэспубліканцаў сектар Пасуэла абараняла 3-я брыгада Хасэ Галана, якая складалася прыкладна з 3200 чалавек. Яна мела адну гармату, у тым ліку супрацьтанкавую.
Наступленне
правіць29 лістапада нацыяналісты, нечакана для рэспубліканцаў, пасля бамбардзіроўкі іх пазіцый з паветра, пачалі наступленне і падышлі калонай Алонса на адлегласць 5 кіламетраў ад Пасуэлы. Левае крыло Гавілана прыкрывала фланг асноўнай калоны, а калона Бартамеу прасоўвалася на поўдзень ад Умеры. Да канца дня войскі паўстанцаў былі спынены перад Пасуэлай і Умерай.
Усвядоміўшы небяспеку, рэспубліканскае камандаванне перакінула сюды чатыры батальёна, адзін з іх інтэрнацыянальны (у агульнай складанасці 2000 чалавек). 30 лістапада войскі мяцежнікаў працягвалі атакаваць сектар і занялі Пасуэлу, але калі 1 снежня рэспубліканцы пры падтрымцы 20 танкаў Т-26 контратакавалі ў Каса-дэ-Кампа, праўда, няўдала, на час спынілі наступленне.
2 снежня рэспубліканцы пры падтрымцы танкаў змаглі адбіць тэрыторыю на поўдзень ад горада.
3 снежня мяцежнікі аднавілі атакі, перанясучы галоўны ўдар на Умеру, але не змаглі дамагчыся поспеху.
Вынікі
правіцьНаступленне было спынена. Нацыяналісты занялі Баадзілья-дэль-Монтэ і Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда, але не змаглі адрэзаць Мадрыд з поўначы.
Неабходнасць абараняць гэты фланг прымусіць мяцежнікаў пачаць яшчэ адну атаку ў сярэдзіне снежня (гл. Другая бітва на Карунскай дарозе).
Літаратура
правіць- Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
- Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
Спасылкі
правіць- Frente de batalla [1]