Першая сталіца Украіны
Першая сталіца Украіны — неафіцыйны савецкі тытул Харкава, звязаны з тым, што з 1919 па 1934 гады гэты горад быў сталіцай Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. Нягледзячы на тое, што культурным і палітычным цэнтрам краіны быў Кіеў, выбар сталіцы бальшавікамі прыпаў на Харкаў, паколькі ў Кіеве бальшавікі мелі слабыя пазіцыі і ён знаходзіўся бліжэй да фронту, што ў суме магло давесці да рэальнага, а не дэкларатыўнага самакіравання УССР[1]. Сталічны статус Харкава на нейкі час змесціў сюды цэнтр культурнага жыцця Савецкай Украіны, з гэтым перыядам звязаныя такія з’явы як Харкаўскі правапіс і Расстралянае адраджэнне.
За межамі горада гэты тытул успрымаецца скептычна, паколькі на момант абвяшчэння Савецкай Украіны ўжо існувала Украінская Народная Рэспубліка са сталіцай у Кіеве, ды і наогул Кіеў традыцыйна быў культурным і палітычным цэнтрам Украіны пачынаючы з IX стагоддзя. Некаторыя крытыкі гэтага тытула называюць Харкаў «сталіцай Галадамору», бо толькі пасля знішчэння некалькі мільёнаў украінцаў бальшавікі наважыліся перанесці сталіцу ў Кіеў[2].
Гісторыя
правіць19 снежня 1919 года была абвешчана Украінская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. У супрацьлегласць Кіеву, які быў сталіцай УНР, сталіцай УССР быў абвешчаны Харкаў.
У гэты перыяд Харкаў бурна развіваўся. Для размяшчэння розных органаў дзяржаўнай улады быў пабудаваны адміністрацыйны цэнтр на плошчы Дзяржынскага (цяпер — плошча Свабоды). Першым будынкам, які быў пабудаваны для гэтых функцый, стаў Дом дзяржаўнай прамысловасці (Дзяржпрам).
Пасля Дзяржпраму на акруглай частцы плошчы Дзяржынскага былі ўзведзены будынак Дому праектных і будаўнічых арганізацый (пасля рэканструкцыі — Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, цяпер — Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Каразіна) і Дому кааперацыі (пазней — Ваенная акадэмія імя Говарава, цяпер — Нацыянальны ўніверсітэт імя В. Каразіна). На прамавугольнай частцы плошчы быў збудаваны гатэль «Інтэрнацыянал» (цяпер — «Харкаў»). З боку вуліцы Сумскай плошчу замкнуў будынак Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі УССР (знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны).
За 7 км ад усходняй ускраіны Харкава (цяпер тэрыторыя горада) у 1930 годзе пачалося будаўніцтва Харкаўскага трактарнага завода — машынабудаўнічага гіганту савецкага перыяду.
У 1934 годзе сталіцу перанеслі ў Кіеў. Пры гэтым фактычна Харкаў захаваў сталічны статус да самой Вялікай Айчыннай вайны: пасля 1934 года ў горадзе працягвалі знаходзіцца шматлікія важныя наркаматы (міністэрствы) і агульнаўкраінскія ведамствы.
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны, падчас другога вызвалення Харкава з 16 лютага па 10 сакавіка 1943 года, Харкаў часова, да вызвалення Кіева, ізноў стаў сталіцай Украінскай ССР. У Харкаў пачалі прыбываць дзяржаўныя ўстановы УССР, прыступілі да працы ЦК кампартыі УССР і Саўнаркам УССР. Аднак магутная групоўка войскаў праціўніка зноў акупавала Харкаў 10 сакавіка 1943 года. Органам улады давялося тэрмінова эвакуіравацца.
У 2009 годзе старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Літвін прапанаваў перанесці Канстытуцыйны Суд Украіны ў Харкаў[3].
Цікавыя факты
правіць- Сталіцай Харкаў называў украінскі пісьменнік Рыгор Квітка-Аснаўяненка. У 1827 годзе ён напісаў камедыю «Прыезджы са сталіцы, альбо мітусня ў павятовым горадзе».
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ 24.06.1934 — столицю радянської України перенесено з Харкова до Києва Архівавана 7 лютага 2019.
- ↑ Харків — столиця Голодомору Архівавана 20 студзеня 2011.
- ↑ Літвін прапанаваў перанесці Канстытуцыйны Суд у Харкаў (руск.)