«Першы Балтыйскі канал» (лат.: Pirmais Baltijas kanāls) — латвійскі тэлеканал, створаны на аснове найбуйнейшага расійскага «Першага канала» для вяшчання яго перадач у краінах Балтыі. У сапраўдным выглядзе існуе з 1 студзеня 2003[1][2] і ўваходзіць у Балтыйскі медыяхолдынг «Baltic Media Alliance».

Першы Балтыйскі канал
Выява лагатыпа
Краіна
Мова вяшчання руская
Дата пачатку вяшчання 4 верасня 2002
Слоган Первый всегда первый!
Сайт 1tv.lv

Гісторыя

правіць

1 кастрычніка 2000 года (пасля змены лагатыпа на матчыным тэлеканале) была запушчана Балтыйская версія тэлеканала ОРТ «ОРТ-тым» (у прома-роліках фігураваў як тым-ТБ[3]), да гэтага ў эфіры пад лагатыпам ОРТ пазначалася слова «БАЛТ» жоўтага колеру. Тэлеканал уяўляў сабой версію ОРТ з рэкламай, разлічанай на краіны Балтыі. Кантэнт ОРТ, які быў дазволены да паказу толькі на тэрыторыі Расеі, «тым» замяняў іншай расейскай прадукцыяй.

У 2003 годзе тэлеканал быў перазапушчаны ўжо як «Першы Балтыйскі канал».

З 26 мая 2014 года ў ранішнім эфіры «Першага Балтыйскага канала» транслюецца тэлеканал «Euronews»[4].

19 сакавіка 2020 года «ПБК» спыніў вытворчасць уласных інфармацыйных праграм.

21 кастрычніка 2021 года NEPLP (Нацыянальная рада электронных СМІ) адклікаў ліцэнзію ў «ПБК» за тры істотныя парушэнні закона Аб электронных СМІ.

31 снежня 2021 года «ПБК» не паказаў навагоднія зварот прэзідэнтаў Латвіі, Літвы і Эстоніі. Канал не патлумачыў прычыну[5][6].

  1. Дождались Первого. Эстонскоязычных жителей нашей страны приобщают к качественному телевидению. Молодёжь Эстонии (23 студзеня 2003). — «Вскоре – 1 января сего года — мистический «вожак стаи» появился и положил конец догадкам. Им оказался Первый Балтийский канал (он же бывший ОРТ ТЕМ, он же – эстонизированное "Останкино")»  Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 14 снежня 2020.
  2. В связи с прекращением трансляции ряда российских телеканалов, проживающие в Эстонии российские соотечественники приняли обращение (полный текст). Regnum (2 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 14 снежня 2020.
  3. Реклама ОРТ 2001 год на YouTube
  4. История – Baltijas Mediju Alianse Latvija. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017. Праверана 15 кастрычніка 2017.
  5. Lukas Dovydas TV. Часы и начало гимна! (руск.). Youtube (2021-31-12). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2022. Праверана 1 студзеня 2022.
  6. Pirmojo Baltijos kanalo eteryje nenuskambėjo prezidento kalba: transliuoti buvo uždrausta? (літ.). diena.lt (5 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2023. Праверана 25 лістапада 2023.