I з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі

Першы з'езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, які адбыўся 1718 студзеня 1926 у Мінску. Удзельнічала каля 60 дэлегатаў і гасцей. Было заслухана 12 дакладаў і паведамленняў, 4 з іх цалкам надрукаваны ў «Працах Першага з'езду...», змест астатніх прыведзены ў пратаколах з'езда. Даклады А. Ляўданскага «Некаторыя дадзеныя аб гарадзішчах Смаленскай губерні» (надрукаваны ў «Научных известиях Смоленского государственного университета»), Дз. Даўгялы «Літоўская метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі», М. Доўнар-Запольскага «Старыя беларускія архівы за межамі БССР», М. Мялешкі «Архіўныя справы ў БССР да сучаснага моманту», А. Спіцына «Аб сучасным стане беларускай археалогіі» і інш.

З'езд прыняў 6 рэзалюцый:

  • «Аб Літоўскай метрыцы»
  • «Аб беларускіх архіўных фондах за межамі БССР»
  • «Аб археалагічных доследах»
  • «Аб музейнай справе»
  • «Аб Цэнтрархіве БССР і яго аддзелах»
  • «Аб звароце бібліятэк».

У іх ставіліся пытанні пра неабходнасць пераводу Літоўскай метрыкі ў Беларусь, і выданне яе дакументаў, аб вяртанні ў рэспубліку архіўных, музейных матэрыялазў, што датычацца Беларусі і знаходзяцца за яе межамі.

З'езд канстатаваў незадавальняючы стан старажытных помнікаў Беларусі, якія не ахоўваюцца, самавольна раскопваюцца, раскрадаюцца. Было вырашана падрыхтаваць спецыяльны законапраект аб старажытных помніках гісторыі і мастацтва. З'езд звярнуў увагу Інбелкульта на неабходнасць звярнуцца да ўрада рэспублікі, каб вярнуць на Беларусь бібліятэкі Храптовіча і Полацкай уніяцкай семінарыі, вывезеныя ў Кіеў, бібліятэку М. Х. Каладзеева па беларусазнаўству і гісторыі вайны 1812, якая знаходзілася ў Маскоўскім гістарычным музеі.

Літаратура

правіць
  • Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси, XVI в. — 30-е годы XX в. / Л. В. Алексеев; под редакцией Б. А. Рыбакова; Академия наук Российской Федерации, Институт археологии, Витебский областной историко-краеведческий музей. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 205, [1] с. — ISBN 985-08-0007-0.
  • Працы Першага з'езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, г. Мінск, 17—18 студзеня 1926 г. — Мн., 1926. — 36, [2] с. — (Працы і матэрыялы да гісторыі археалогіі Беларусі, Кніга 1; Серыя 1, аддзяленне 2).
  • Шумейка, М. Першы з'езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі / Міхась Шумейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 478. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Шумейко, М. Ф. Собрать рассеяное: О реституции белорусских архивов в прошлом и настоящем / БелНИИДАД, Белорусский фонд культуры, Комиссия «Вяртанне». — Мн.: БелНИИДАД, 1997. — 153 с. — ISBN 985-6099-27-7.