Першы мінскі тралейбус

Першы мінскі тралейбус — помнік гісторыі ў Мінску.

Славутасць
Першы мінскі тралейбус
Помнік у гонар першага мінскага тралейбуса (2006)
Помнік у гонар першага мінскага тралейбуса (2006)
53°52′22″ пн. ш. 27°35′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы 1972 год
Map

Гісторыя

правіць

Першы тралейбус у Мінску пушчаны 2 кастрычніка 1952 г. на лініі Вакзал — Круглая плошча (цяпер пл. Перамогі). На маршруце было 5 тралейбусаў МТБ-82 завода імя М. С. Урыцкага  (руск.) ў г. Энгельс. Першым выйшаў на лінію тралейбус з заводскім № 49. Гэта машына прайшла 1 083 520 км, на ёй перавезена 2 мільёны пасажыраў[1].

 
Першы мінскі тралейбус на тэрыторыі тралейбуснага дэпо № 1

У 1972 г. з нагоды 20-годдзя пачатку тралейбуснага руху ў горадзе машына пастаўлена на пастамент на тэрыторыі тралейбуснага дэпо № 1[1].

Першы мінскі тралейбус у канцы верасня 2007 г. зняўся ў фільме Валерыя Тадароўскага «Стылягі». Здымкі праходзілі на праспекце Незалежнасці, дзе быў пабудаваны тралейбусны прыпынак, тралейбус быў дастаўлены на буксіры, паколькі ў гэтай частцы праспекта няма тралейбуснага руху[2][3].

Тэрыторыя тралейбуснага дэпо № 1 была аддадзена пад інвестыцыйны праект, які ў выніку заглух, а першы мінскі тралейбус быў перамешчаны ў тралейбуснае дэпо № 2 па вул. Ванеева. Побач з ім знаходзяцца мадэлі ЗіУ-5 і ЗіУ-9[4].

Зрэдку першы мінскі тралейбус выводзяць на лінію ў гонар Дня горада[4].

Зноскі

  1. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Олег Горунович.. В главной роли — проспект Независимости. Народная газета. № 195 (4610), 3 октября 2007 (25 декабря 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 12 студзеня 2009.
  3. Первый троллейбус. Минск старый и новый. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2011. Праверана 12 студзеня 2009.
  4. а б Раритетный минский трамвай: тусовщик или музейный экспонат?