Песета
Песе́та (ісп.: peseta) — валюта Іспаніі з 1869 да 2002 года. Нароўні з французскім франкам яна таксама была валютай Андоры. Песета складалася з 100 сенціма або 4 рэалаў, але гэтыя грошы былі цалкам выведзены з абароту ў 1970-х гадах.
Іспанская песета Peseta española | |||
---|---|---|---|
| |||
Код ISO 4217 | ESA | ||
Эмітэнт | Іспанія | ||
Тэрыторыя абароту | Андора | ||
Уведзена | 1869 | ||
Замяніла | Іспанскі эскуда | ||
Вынята | 2002 | ||
Заменена на | Еўра | ||
Складалася з | 100 Сенціма | ||
Сімвалы | Pta (мн. Pta/Pts/Ptas) • P • Pt • ₧ | ||
Цэнтральны банк | Банк Іспаніі | ||
Вэбсайт | [www.bde.es www.bde.es] | ||
Манетны двор | Нацыянальная фабрыка манет і марак — Каралеўскі манетны двор[1] | ||
Вэбсайт | www.fnmt.es | ||
Абменны курс | |||
1 EUR | = ₧166,386 | ||
Іспанская песета на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьНазва паходзіць ад каталанскага слова «peceta», якое азначае — «маленькі кавалачак», гэта значыць, слова «peca» і памяншальны суфікс «-eta».[2] Яно таксама падобнае на іншую памяншальную назву ўжо існуючай валюты — «песа», якая атрымала ў спадчыну сваё імя ад меры вагі, гэтак жа як і іншыя валюты, напрыклад, брытанскі фунт. Тэрмін песета таксама ўжываецца ў Пуэрта-Рыка для амерыканскай манеты ў чвэрць долара.
Гісторыя
правіцьПесета была ўведзена ў 1869 годзе пасля ўступлення Іспаніі ў Лацінскі валютны саюз у 1868 годзе. Іспанскі закон ад 26 чэрвеня 1864 г. абвясціў пра падрыхтоўку да ўступлення ў Лацінскі валютны саюз (пачынаючы з 1865 года). Песета замяніла эскуда ў суадносінах 2½ песеты = 1 эскуда. Песеце была эквівалентная 4,5 г срэбра або 0,290322 г. золата, якое звычайна выкарыстоўваецца ўсімі валютамі Лацінскага валютнага саюза. Пачынаючы з 1873 года стандартам прыняты толькі золата-валютны эквівалент. Палітычная нестабільнасць пачала XX-га стагоддзя разваліла валютны саюз, хоць афіцыйна ён спыніў існаванне толькі ў 1927 годзе.
У 1959 годзе Іспанія ўвайшла ў Брэтан-вудскую сістэму, штучна прывязаўшы песету да курсу амерыканскага долара ў суадносінах 60 песет = 1 долару. У 1967 годзе песета абясцэнілася ўслед за брытанскім фунтам захаваўшы абменны курс на ўзроўні 168 песет = 1 фунт і стварыўшы новы курс, прыраўнаваўшы 70 песет да 1 амерыканскага долара.
Пасля заснавання ў 1999 годзе еўра, песета была заменена ім у 2002 годзе. Абменны курс тады склаў 1 еўра = 166,386 песет.
Зноскі
- ↑ Вырабляе як манеты, так і банкноты
- ↑ Магчымае паходжанне ў каталанскім слоўніку (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2009. Праверана 21 сакавіка 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Песета