План кантактнай групы

План Кантактнай групы — план мірнага ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў Босніі і Герцагавіне, прапанаваны ў 1994 годзе кантактнай групай.

Група прапанавала падзяліць Боснію і Герцагавіну на Рэспубліку Сербскую (49%) і Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51%). Харваты і баснійцы ўхвалілі план, але супраць выступілі сербы, якія пражывалі на 2/3 тэрыторыі краіны. Афіцыйна сваю пазіцыю яны выказалі на рэферэндуме, на якім 96,12% галасаваўшых выказаліся адмоўна.

Найбольш заўзятым праціўнікам плана была Сербская Праваслаўная Царква. На пасяджэнні Народнай Скупшчыны Рэспублікі Сербскай у ліпені 1994 года епіскап Захумска-Герцагавінскі і Прыморскі Афанасій заявіў, што Сербская Праваслаўная царква не пацерпіць «параліч сербскага народа» і не падпіша ніколі пагадненне, якое прывяло б да паразы сербаў у правах. Мітрапаліт Чарнагорска-Прыморскі Амфілохій адправіў тэлеграму з Цэтынэ з заклікам не прымаць мірны план.

5 ліпеня 1994 года Архірэйскі сабор Сербскай Праваслаўнай Царквы выпусціў «Зварот да сербскага народу і сусветнай грамадскасці», у якім заклікаў сербаў падтрымаць Рэспубліку Сербскую.

Літаратура

правіць