Пласціны «Піянера»

Пласціны «Піянера» англ.: Pioneer plaques - дзве ідэнтычныя пласціны з анадзіраванага алюмінія, прымацаваныя да касмічных апаратаў «Піянер-10» (запушчаны 2 сакавіка 1972) і «Піянер-11» (запушчаны 5 красавіка 1973) з сімвальнай інфармацыяй аб чалавеку, Зямлі і яе месцазнаходжанні, аўтар - Карл Саган з Карнэльскага ўніверсітэта[1], аўтар малюнка мужчыны і жанчыны - Лінда Саган, другая жонка Карла Сагана.

Выгляд пласціны з «Піянера»

Апісанне выявы правіць

 
Пласцінка, прымацаваная да Піянера-10.

На пласцінах знаходзяцца выявы мужчыны, жанчыны і карабля «Піянер» у адным масштабе. Злева ад іх знаходзіцца выява Сонца і прамянямі паказаны месцазнаходжанне і адлегласці да 14 бліжэйшых пульсараў і цэнтра Галактыкі. У якасці сістэмы злічэння прынята двайковая, у якасці сімвала адзінкі прынята вертыкальная рыска, у якасці сімвала нуля прыняты дэфіс.

Уверсе пласцінкі паказаныя два асноўных станы атама вадароду[1]: даўжыня хвалі выпраменьвання якога (радыёлінія нейтральнага вадароду), роўная 21 см., прынятая ў якасці вымярэння памераў і адлегласцяў у гэтым паведамленні, лінія паміж атамамі орта- і паравадароду якая сімвалізуе 21 см. адзначана вертыкальнай рыскай (адзінкай), выявы цэнтральнай часткі касмічнага апарату, мужчыны, жанчыны і гэтая лінія дадзены ў адным масштабе. У правым баку малюнка паказаны лічбай 8 (8*21=168) сярэдні рост жанчыны. Меркавалася, што гіпатэтычныя адрасаты гэтых пасланняў знойдуць яго разам з «Піянерамі», якія самі па сабе з'яўляюцца складанымі тэхнічнымі прыладамі, дадуць інфармацыю аб дасягнутым навукова-тэхнічным узроўні зямлян, таму інфармацыя такога кшталту на «пласцінах Піянераў» не змяшчалася.

У левым баку паслання маецца выява 15 ліній, якія выходзяць з адной кропкі. 14 з гэтых ліній адлюстроўваюць, прапапрцыянальна адна адной, адлегласці ад Сонечнай сістэмы да 14 вядомых пульсараў і суправаджаюцца працяглымі бінарнымі лічбамі, якія азначаюць частату (дакладней - працягласць хвалі імпульсаў) выпраменьвання гэтых пульсараў у прынятых у паведамленні адзінках вымярэння. Паколькі частата выпраменьвання пульсараў павольна з цягам часу змяняецца, па гэтым дадзеным магчыма выдічыць, калі было зроблена і запушчана гэта пасланне. Перпендыкулярная лінія бліжэй да канца у кожнай з гэтых ліній дае за сабой адрэзак, разметрнасцю роўны трэцяй каардынаце (вышыні) пульсара над плоскасцю нашай Галактыкі.

Калі пласціна будзе знойдзена, не ўсе з гэтых пульсараў, верагодна, будуць бачнымі з месца знаходкі, указанне знаходжання адносна 14 пульсараў дае магчымасць вызначыць каардынаты Сонечнай сістэмы нават у гэтым выпадку.

Звесткі аднаго з пульсараў некалькі памылковыя, у той час перыяд выпраменьвання пульсара «1240» быў вядомы з дакладнасцю толькі да 3-га знака пасля коскі, на пласціне ж гэты пульсар дадзены са значна большай дакладнасцю. Гэты пульсар паказаны доўгай лініяй уніз і ўправа.

15-я лінія, якая ідзе гарызантальна ўправа, за выявамі людзей, азначае адлегласць ад Сонца да цэнтра Галактыкі.

Унізе схематычна адлюстравана Сонечная сістэма з траекторыяй пралёту «Піянера-10» вакол Юпітэра. Нягледзячы на тое, што «Піянер-11» рабіў аблёт вакол Сатурна, на абодвух апаратах былі размешчаны аднолькавыя пласціны. Сатурн адлюстравана з кальцом, што дазволіла б ідэнтыфікаваць Сонечную сістэму. Кольцы іншых планет, у прыватнасці, кольцы Юпітэра, Урана, Нептуна, не былі на той час яшчэ адкрыты. Урэшце іх больш сціплыя памеры неяк кампенсуюць гэтую недакладнасць.

Першапачатковы праект малюнка змяшчаў выявы мужчыны і жанчыны, якія трымаліся за рукі. Але, Карл Саган, хутка асазнаў той факт, што іншапланяцяне ўспрымуць гэта як малюнак адной жывой істоты і малюнак быў адкарэктаваны. Нягледзячы на тое, што на першапачатковым варыянце малюнка геніталіі былі адлюстраваны як у мужчыны, так і ў жанчыны, кіраўніцтва NASA падвергла малюнак цэнзуры.

Фізічныя параметры правіць

Крытыка правіць

Пасланне крытыкавалася як занадта складанае для расшыфроўкі і як занадта антрапацэнтрычнае. Паведамленне распрацоўвалася так, каб змясціць як мага болей інфармацыі на мінімальнай плошчы, але практычна ніводны з вучоных, не занятых у гэтым праекце, якім паказвалі гэтае паведамленне, не здолеў расшыфраваць яго цалкам[2].

Цікава, што адна з частак дыяграмы, а менавіта стрэлка, якая паказвае траекторыю карабля, абсалютна зразумелая для зямлян (карабель праляцеў арбіту Юпітэра і пакінуў Сонечную сістэму), можа быць найбольш цяжкай для тых, хто знойдзе гэтую пласціну за межамі Сонечнай сістэмы. Стрэлка - гэта артэфакт грамадставаў, якія жывуць ахотай і збіральніцтвам. Для грамадстваў з іншай культурнай спадчынай гэты сімвал можа быць безсэнсоўным.

Таскама шмат негатыўных водгукаў выклікала тое, што мужчына і жанчына былі намаляваны голымі, NASA абвінавачвалі у выдаткаванні грошай падаткаплацельшчыкаў на адпраўку «непрыстойнасцяў» у космас[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць