Плошча Гатэль-дэ-Віль

Плошча Гатэль-дэ-Віль — эспланада Вызвалення (фр.: Place de l'Hôtel-de-Ville - esplanade de la Libération), таксама вядомая як Грэўская плошча (фр.: Place de Grève) — плошча ў цэнтры Парыжа перад будынкам ратушы. З'яўляецца старажытным эканамічным і муніцыпальным цэнтрам горада.

Плошча Гатэль-дэ-Віль
Сен-Меры
фр.: Place de l'Hôtel-de-Ville - Esplanade de la Libération
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
  • Сен-Меры[d]
Працягласць
Шырыня 82 м[1]
Назва ў гонар Мэрыя Парыжа[d] і Вызваленне Францыі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча знаходзіцца на паўночным беразе Сены ў IV акрузе. Яе даўжыня складае 155 метраў, а шырыня - 82 метры.

У старажытныя часы будучую плошчу перасякала рымская дарога, якая была пракладзена праз балоцістую мясцовасць ў бок Шампані, якая пазней застанецца самай важнай дарогай на ўсход. Гэтае месца было своеасаблівай прыстанню, дзе можна было лёгка разгрузіць тавары, якія прывозіліся па Сене. У раннім сярэднявеччы тут развіўся важнейшы рачны порт горада. З XII стагоддзя тут быў пабудаваны грамадскі рынак.

Як мяркуецца, менавіта адсюль пайшла французская страйкавая традыцыя (у французскай мове гістарычная назва плошчы і страйк абазначаюцца адным і тым жа словам).

Да канца XVIII стагоддзя на плошчы адбываліся публічныя пакаранні смерцю. 25 красавіка 1792 года на плошчы было праведзена першае пакаранне смерцю на гільяціне — натоўп быў вельмі разчараваны хуткасцю працэдуры.

19 сакавіка 1803 года яна была перайменавана ў Плошчу Гатэль-дэ-Віль (па назве будынка парыжскай мэрыі), каб пазбавіцца асацыяцый з сярэднявечнымі пакараннямі. 22 красавіка 2013 года плошча была дадаткова названа эспланадай Вызвалення ў гонар усіх тых, хто змагаўся ў ноч з 24 на 25 жніўня 1944 года ў складзе Рух Супраціўлення за вызваленне Парыжа ад нямецкіх захопнікаў.

Крыніцы

правіць