Плошча Герояў Танкістаў (Магілёў)
Плошча Герояў Танкістаў (руск.: площадь Героев Танкистов) — плошча ў Магілёве. Размешчана ў жылым раёне Мір, абмежавана вуліцамі Арлоўскага (вул. Якубоўскага), Сурганава і шматпавярховымі жылымі дамамі.
Плошча Герояў Танкістаў Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1995 годзе сюды быў перанесены помнік воінам 2-га Беларускага фронту, якія вызвалілі горад Магілёў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 чэрвеня 1944 года, у выглядзе танка Т-34 на пастаменце. Да сярэдзіны 1980-х гадоў ён знаходзіўся на плошчы Перамогі (цяпер не існуе), на транспартнай развязцы праспекта Міру, вуліц Касманаўтаў і Якубоўскага. У 2017 годзе, у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы Якубоўскага, абмяркоўваўся варыянт вяртання помніка на гістарычнае месца[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Герояў Танкістаў (Магілёў)