Плігаўкі (Гарадоцкі раён)
Плі́гаўкі[1] (трансліт.: Plihaŭki, руск.: Плиговки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 45 км на паўночны захад ад Гарадка, 20 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска.
Вёска
Плігаўкі
|
Гісторыя
правіцьУ канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1795 годзе ў складзе маёнтка Обаль, уласнасць малалетняга графа С.Бурдзімскага. Пазней адышла ў казну. У 1850 годзе (9-я рэвізія) — 84 дзесяціны ворнай зямлі, 31,5 дзесяціны сенажаці. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Аўдзееўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Асіпоўскім сельсавеце (5 снежня 1931 года перайменаваны ў Обальскі) Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе працавалі кузня, шавецкая і кравецкая саматужныя майстэрні. У 1933 годзе дзейнічаў калгас імя М. І. Калініна. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 5 чалавек. З 8 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў складзе саўгаса «Обаль». Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».
Насельніцтва
правіць- 7 двароў, 36 душ мужчынскага і 47 душ жаночага полу (1785)
- 7 двароў, 49 рэвізскіх душ (1850)
- 12 двароў, 99 жыхароў (1905)
- 14 двароў, 96 жыхароў (1920)
- 17 двароў, 114 жыхароў (1925)
- 43 жыхары (1959)
- 30 жыхароў (1970)
- 3 гаспадаркі, 4 жыхары (1997)
- 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2002)
- 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх