Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Ветрына.
Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці | |
---|---|
Заснавана | 1952 |
Тып | прафесійны ліцэй[d] |
Вучняў | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. п. Ветрына, вуліца Савецкая, д. 20. |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | polotsk-gpl-shp.vitebsk.by |
Гісторыя
правіць20 мая 1952 года ў вёсцы Загаране Мехаўскага раёна была арганізавана школа механізацыі. Дырэктарам гэтай школы ў жніўні 1953 года быў прызначаны Пётр Філіпавіч Сапроненка. Першыя вучні навучаліся па дзвюх спецыяльнасцях: «Трактарыст-машыніст шырокага профілю» і «Электраманцёр сельскай электрыфікацыі і сувязі».
У 1954 годзе Загаранская школа была перайменавана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13. У сакавіку 1954 года вучылішча была пераведзена з вёскі Загаране ў Полацк.
У 1963 годзе Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 было ператворана ў сельскае прафесійнае вучылішча № 13 горада Полацка. У 1968 годзе вучылішча было пераведзена ў гарадскі пасёлак Ветрына Полацкага раёна.
У 1973 годзе былі пабудаваны новы корпус вучылішча, інтэрнат і майстэрні.
З 1 верасня 1984 года Полацкае сельскае прафтэхвучылішча было ператворана ў Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167. А ў 1989 годзе ўстанова адукацыі стала называцца «Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі».
У 2002 годзе на падставе загада Віцебскага аблвыканкама № 21 ад 11 сакавіка 2002 года Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі было перайменавана ў Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці.
У лютым 2006 года ўстанова адукацыі стала звацца УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
У ліцэі працуе 15 факультэтаў, 10 гурткоў. У ліцэі маюцца аўтатрактарны парк; 23 навучальныя кабінеты, 12 вучэбна-вытворчых майстэрняў, 2 камп’ютарныя кабінеты, актавая зала на 300 пасадачных месцаў, інтэрнат, сталовая, аўтадром, трактарадром. Спартыўная база ўключае спартыўную залу, трэнажорную залу, лёгкаатлетычны гарадок, пляцоўкі для баскетбола і гандбола. Маецца бібліятэка з чытальнай залай і кнігасховішчам. Маецца сад, цяпліца і вучэбная гаспадарка[1].
Былыя назвы
правіць- Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці (2002)
- Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі
- Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 (1984)
- Сельскае прафесійнае вучылішча № 13 г. Полацка (1963)
- Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 (1954)
- Загаранская школа механізацыі (1952)
Зноскі
Літаратура
правіць- Бондарава, Т. Ветрынскія нівы / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2015. — 12 лют. — С. 7.
- Бондорева, Т. Добрый дом, где живут мастера / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. — 2012. — 20 снеж. — С. 21.
- Ганіна, Н. Кузня механізатарскіх кадраў / Н. Ганіна // Сцяг Перамогі. — 1981. — 9 ліп. — С. 3.
- Здесь вам будут рады / подгот. Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. — 2012. — 7 чэрв. — С. 10, 15.
- Матус, В. У вучылішча — юбілей / В. Матус // Віцебскі рабочы. — 1987. — 4 чэрв. — С. 2.
- Пукшанскі, А. Самаробкін з Бадзінава / А. Пукшанскі // Звязда. — 2015. — 5 лістап. — С. 4.
- Яцкевич, Т. Учеба и труд здесь рядом идут / Т. Яцкевич // Белорусская нива. — 2001. — 13 дек. — С. 2.