Полосатая газета

«Полосатая газета» — друкаванае выданне для дзяцей 6—13 гадоў[1], сацыяльны праект, які прапагандуе здаровы лад жыцця і духоўна-маральныя каштоўнасці[2][3].

«Полосатая газета»
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
Полосатая газета
Тып газета
Выдавец ААТ «Мара принт»
Краіна  Беларусь
Галоўны рэдактар Г. У. Граноўская
Заснавана 15 лютага 2013
Тэматыка дзіцячае выданне, для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Мова беларуская
Перыядычнасць 1 / месяц
Аб’ём 20 с.
Галоўны офіс Мінская вобласць, Мінскі раён, а/г Хацежына, вул. Цэнтральная, 18Б/1-53
Тыраж 1 200 (май, 2022)
ISSN 2307-2067
Узнагароды «Залатая Ліцера» (2016)
Вэб-сайт polosochka.by

Галоўны рэдактар — Ганна Уладзіміраўна Граноўская (настаўнік пачатковых класаў, педагог-псіхолаг, аўтар нестандартных дапаможнікаў для дзяцей).

Выданне распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісны індэкс на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 63140, для ведамасных — 631402.

Змест правіць

«Паласатая газета» з'яўляецца адзіным ў Беларусі перыядычным выданнем для дзяцей, якое створана пры ўдзеле дзіцячых псіхолагаў[4] і якое таксама ўхваленае дзіцячымі псіхолагамі[5]. Асноўна тэматыка газеты — займальныя навуковыя факты, экалогія, бяспека дзяцей.

На старонках выдання размешчаны галаваломкі, нататкі з падарожжамі па самых розных кутках света, публікацыі з асвятленнем дзіўных падзей, здольнасцяў людзей і жывёл. Таксама ёсць рубрыка аб асаблівых дзецях[6].

Рубрыкі правіць

  • «Хуткая дапамога» — расказвае аб тым, што трэба рабіць у экстрэмальных сітуацыях. Напрыклад, калі цябе ўкусіла змяя, калі ты падавіўся, затрымаўся ў ліфце і гэтак далей.
  • «Скрыжаванне» — расказвае аб правілах дарожнага руху.
  • «Крэсіва» — расказвае аб абыходжанні з агнём.
  • «Трыбуна» — у рубрыцы кожнае дзіця можа звярнуцца да дарослых і расказаць аб сваёй набалелай праблеме.
  • «Неверагодна, але факт» — у рубрыцы вы даведаецеся пра дзіўныя адкрыцці.
  • «Зніклы свет» — у рубрыцы вы даведаецеся аб незвычайных жывёл, якія калісьці засялялі нашу планету.
  • «Планета дабрыні» — у рубрыцы публікуюцца гісторыі аб маленькіх гераічных учынках, якія не могуць не крануць сэрцы людзей.
  • «Гульнявая палянка» — рубрыка з вясёлымі заданнямі і рэбусамі.

Узнагароды правіць

  • 2016 год — лаўрэат ХІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва»[5].
  • 2019 год — пераможца на V Усерасійскім фестывалі дзіцячай прэсы «Чароўнае слова» (Масква) у намінацыі «Лепшая газета для малодшых школьнікаў»[5][7].
  • 2020 год — пераможца на VI Усерасійскім фестывалі дзіцячай прэсы «Чароўнае слова» у намінацыі «Лепшая газета для малодшых школьнікаў»[8].

Зноскі

  1. Спасюк Е.. Кризис поставил под удар детскую «Полосатую газету». БелаПАН (12 мая 2015). Праверана 24 ліпеня 2022.
  2. Детская газета - «Полосатая газета». інтэрнет часопіс «Ваш сад и дача». Праверана 24 ліпеня 2022.
  3. Детское издание «Полосатая газета»(недаступная спасылка). diva.by (12 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2016. Праверана 24 ліпеня 2022.
  4. Наш друг - "Полосатая газета", очень добрый проект для детей(недаступная спасылка). Грамадскае аб'яднанне абароны жывёл «Кот у акенцы» (2 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2016. Праверана 24 ліпеня 2022.
  5. а б в Берестовицкая райбиблиотека получила подарок от «Полосатой газеты». Бераставiцкая газета (20 красавіка 2020). Праверана 24 ліпеня 2022.
  6. Полосатая газета возвращает добро в детские сердца. childrenspace.by (17 чэрвеня 2022). Праверана 26 ліпеня 2022.
  7. Детские белорусские СМИ приняли участие в V Всероссийском фестивале детской прессы «Волшебное слово». РУП «Дом прэссы» (9 верасня 2019). Праверана 24 ліпеня 2022.
  8. Усачёва К.. Завершился VI Всероссийский фестиваль «Волшебное слово»(недаступная спасылка). газета «Перемена-Пермь» (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2022. Праверана 24 ліпеня 2022.